Паважаныя бацькі!
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Таксама ў пункце 58 Палажэння Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі моц некаторых нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”адзначана, што навучанне і выхаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.
Асноўная мова навучання і выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (беларуская або руская) вызначаецца яе заснавальнікам з улікам пажадання законных прадстаўнікоў выхаванцаў. Дадзеныя аб мове навучання і выхавання адзначаюцца ў Статуце ўстановы дашкольнай адукацыі (артыкул 22 Палажэння).
На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс “Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі” ў рэгістрацыйна-кантрольную форму (адміністрацыйная працэдура 6.6., 6.7.) унесены рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
У Дрыбінскім раёне ў 2017/2018 навучальным годзе функцыяніруе 1 установа адукацыі з беларускай мовай навучання: дзяржаўная ўстанова адукацыі "Чэрнеўская сярэдняя школа"
Адрас установы:
213984
аграгарадок Чэрнеўка, вуліца Школьная, 10
тэлефон 70780
Кіраўнік: Андрэява Вікторыя Іванаўна
Ва ўстановах, якія працуюць на рускай мове, раз на тыдзень праводзіцца беларускамоўны дзень або заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін. Рэгулярна праходзяць тыдні беларускай мовы і культуры. Арганізацыя дзейнасці выхаванцаў па фарміраванні ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы разнастайная: гульні, заняткі,экскурсіі і мэтавыя прагулкі, сюжэтна-ролевыя, беларускія народныя рухомыя гульні, акцыі, чытанне мастацкай літаратуры, выставы фатаграфій, рэпрадукцый, прысвечаных Радзіме, гутаракі ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, забавы.
Вялікую каштоўнасць мае вучэбная праграмма дашкольнай адукацыі, у якой прапанаваны пералік мастацкіх твораў і дакладна акрэслены задачы па азнаямленні дзяцей розных узроставых груп з творамі мастацкай літаратуры.
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне 78954, альбо метадысту по тэлефоне 79403.